Выстава эксклюзіўных аўтарскіх работ «Мая плюшавая любоў»


 Выстава эксклюзіўных аўтарскіх работ «Мая плюшавая любоў». Национальный исторический музей Республики Беларусь. Минск, 2017 г.
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" з 7 красавіка па 28 мая ўпершыню ў Мінску будзе праходзіць выстава эксклюзіўных аўтарскіх работ «Мая плюшавая любоў».

На выставе будуць прадстаўлены работы калекцыянера мядзведзяў, рэстаўратара і майстра цацак у стылі Тэдзі, удзельніка шматлікіх выстаў у Беларусі, Расіі і Еўропе Вольгі Дзеранчук.
Мішка - самая папулярная і культавая цацка ў XX і пачатку XXI стагоддзя. У Заходняй Еўропе і Амерыцы ён вядомы ў асноўным пад імем "Тэдзі" (англ. Teddy bear, ням. Teddybär). У беларускай і рускай мовах зацвердзілася назва “плюшавы мішка”.
Зараз у Свеце налічваецца каля дваццаці музеяў, прысвечаных плюшавым мядзведзям. У Беларусі такога музея няма, таму толькі ў Доме-музеі можна будзе пазнаёміцца з унікальнай выставай сусветнага ўзроўню.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 аўтарскіх цацак у стылі Тэдзі і больш за 100 экспанатаў антыкварных і вінтажных, а таксама сучасных цацак і кніг. Кожны экспанат мае пашпарт з указаннем: імя, даты нараджэння і матэрыяламі, выкарыстанымі пры яго стварэнні. Частка работ была прадстаўлена на вядучай міжнароднай выставе "TEDDYBÄR TOTAL" у нямецкім горадзе Мюнстэр, якая лічыцца родапачынальніцай усіх кірмашоў мішак Тэдзі і вядзе сваю гісторыю з 1995 года.

Мы чакаем усіх, хто хоча хоць на імгненне акунуцца ва ўнікальны і таямнічы свет плюшавых цацак!

Дом-музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31а
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47
www.histmuseum.by
www.facebook.com/domusmuseum
www.vk.com/domusmuseum

115