Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у краязнаўчым семінары

12 красавіка супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка прынялі ўдзел у краязнаўчым семінары «Ад Полацка пачаўся свет», арганізаваным ДУК “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Мерапрыемства было прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзю Полацка і 100-годдзю газеты «Полацкі веснік». Да ўдзелу ў семінары былі запрошаны спецыялісты з Полацка, Віцебска і Мінска. Вельмі карысным як для супрацоўнікаў бібліятэк, так і музея было выступленне Таццяны Андрэеўны Сапега, загадчыка сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Госць са сталіцы не толькі распавяла пра метады прыцягнення дзяцей да актыўнага пазнання кніжнай культуры, але і правяла майстар-клас "Францыск Скарына – беларускі першадрукар". Запатрабаванымі ва аўдыторыі былі і выступленні супрацоўнікаў музея І.П. Водневай і С.В. Гаўрылавай, якія пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі краязнаўчай працы музея і новымі выстаўкамі "Хутка ў нумар" і "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка".

739