Выстаўка фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае-2»


Выстаўка фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае-2». Национальный исторический музей Республики Беларусь, Минск, 2017


Выстаўка з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта “Сула. Непарыўнае”, які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна-белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву "Страла" і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі.
Марына Бацюкова з’яўляецца спецыялістам ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы яе фота-даследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.
У свёй новай працы Марыя Бацюкова даследуе жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас унікальнага вяснавога свята – абраду “Пахаванне стралы (сулы)”.
Гэты абрад звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Ён мае глыбокія архаічныя карані, жыхары вёсак і самі не ўзгадваюць з чаго ўсё пачалося. Але традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жанчыны прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, збіраюцца разам і ідуць працэсіяй праз усю вёску, спяваючы рытуальныя («стрэльныя») песні. Яны рухаюцца да жыта, дзе закопваюць у зямлі “Сулу”, тым самым хаваючы цёмную сілу разбурэння, магічным вобразам пераўтвараючы яе ў дабро, багацце і поспех. Пасля гэтага ладзяць вясёлыя карагоды, працягваюць спевы, танчаць.
Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
На адкрыцці выстаўкі будуць прысутнічаць ўдзельнікі XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання». Марына Бацюкова выступіць з дакладам “Мэдыямастацтваў ў сучасным горадзе. Сацыяльны фотапраект "Сула. Непарыуная" ў архітэктурнай прасторы Мінска”.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г.Мінск, зав. Музычны, 5,
Штодня з 10.00 да 17.30
тэл. 220 26 67
theatre-museum.by
#dommasonay

112