Клічаўскі краязнаўчы музей рыхтуецца да святкавання юбілея

Клічаўскі краязнаўчы музей адзначае свой 50-годовы юбілей.
З гэтай нагоды фарміруецца выстава, якая распавядае пра гісторыю музея, яго станаўленне, развіццё і дзейнасць у сучасны перыяд.
Да падрытоўкі выставы супрацоўнікамі музея было апрацавана і алічбавана шмат дакументаў і фотаздымкаў. На выставе будуць асвечаны тэмы: гісторыя музея, ваенна-патрыятычнае выхаванне, знакавыя падзеі горада, Ночы музеяў, удзел музея ў мерапрыемствах рэспубліканскага, абласнога значэння (форумы музеяў, выставы) і г.д.
Адкрыццё выставы плануецца ў маі пад час правядзення Ночы музеяў.
Запрашаем вас у музей!
472