«РЭХА МІРА…» НА НОЧ МУЗЕЯЎ


«РЭХА МІРА…» на Ноч музеяў. Музей «Замковый комплекс  “Мир”». г. Мир, 2017 г.
18 мая музей “Замкавы комплекс “Мір” далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” з праграмай «РЭХА МІРА…».
18 мая традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Кажны год Мірскі замак рыхтуе для сваіх наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты. У гэтым годзе запланаваны шэраг мерапрыемстваў у рамках насычанай праграмы “Рэха Міра…”
Варта адзначыць, што з 1000 па 1800 уваход на экспазіцыі Паўночнага корпуса палаца, Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай вежаў замка будзе бясплатным, а пасля 1800 і да 2100 можна будзе бясплатна наведаць міжнародную выставу “Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.”
У 1700 у мансарднай частцы Паўночнага корпуса абдудзецца адкрыццё выставы акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін”.
З 1800 па 2000 ва ўнутраным двары Мірскага замка будзе выступаць стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэата міжнародных конкурсаў камернага аркестра “Рэзананс” УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” з праграмай “Рэха Міра”.
Нарэшце, у 2000 арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўнай музейнай праграме “У госці да Пане Каханку” сумесна з ансамблем цыганскай песні “Джана Рома” (г. Ашмяны).
55