Выстаўка "зДрэва.by"

Выстаўка «зДрэва.by». Музей традиционного ручного ткачества Поозерья.  г. Полоцк, 2017 г.
з 18 мая па 30 чэрвеня музей ткацтва запрашае на выстаўку прылад, прыстасаванняў і гатовых вырабаў традыцыйных дрэваапрацоўчых промыслаў.
Апрацоўка дрэва спрадвеку была адным з важнейшых, найбольш распаўсюджаных прамысловых заняткаў, што надавала характэрны каларыт гаспадарча-бытавому ўкладу і матэрыяльнай культуры насельніцтва беларускага краю. Паўсядзённы быт і працоўныя будні мясцовага жыхара былі цесна звязаныя з лесам, сярод якога ён жыў і карыстаўся яго дарамі.
На выстаўцы “зДрэва.by” вы можаце азнаёміцца з дрэваапрацоўчымі рамёствамі распаўсюджанымі на тэрыторыі Беларусі з канца 19 ст. па другую палову 20 ст. Вы ўбачыце цікавыя інструменты і нечаканыя вырабы з дрэва, узгадаеце свайго дзядулю-цесляра і шчаслівае дзяцінства на драўляным коніку. Шчыра запрашаем у наш музей!
Час працы 10:00-17:00 (з 1 чэрвеня 10:00-18:00), панядзелак - выхадны.
г.Полацк, вул. Войкава, 1.
754