Выстава «Браслаўскія зарніцы» – святкуем разам 50 год.


Свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» даўно стала культурным брэндам раёна. Яго ведаюць далёка за межамі Браслаўшчыны, і прыняць удзел у ім — гонар для творчых калектываў.Першыя афіцыйныя «Браслаўскія зарніцы» прайшлі ў 1967 годзе і былі задуманы не толькі як песенны фестываль, але і як своеасаблівае падвядзенне вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу.
На працягу ўсёй гісторыі правядзення свята яму штогод надаваліся дэвіз ці тэматыка.
У 1998 годзе «Браслаўскія зарніцы» набылі статус абласнога свята, а ў 2002-м яны праводзіліся пад эгідай еўрарэгіёну «Азёрны край» і сабралі творчыя калектывы з краін — удзельніц гэтай арганізацыі. У 2009 годзе свята атрымала статус міжнароднага і праводзіцца з мэтай адраджэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры. З 2010 года свята атрымала яшчэ адну пляцоўку. На старажытгным гарадзішчы «Замкавая гара» упершыню адбыўся фэст сярэдневечнай культуры «Меч Брачыслава».

Адкрыццё выставы прысвечанай юбілею «Браслаўскіх зарніц» - 24 мая ў 15:00 ў браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.








® а также