Заквітнела Ноч музеяў!

20 мая, у рамках Міжнароднай ночы музеяў-2017, у Музее ткацтва прайшоў майстар-клас па роспісу торбачак акрылавымі фарбамі.
За аснову роспіса былі ўзяты традыцыйныя расліныя арнаменты, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі з канца ХІХ ст. Варта адзначыць, што за аснову трафарэтаў арнаментаў, якімі карысталіся ўдзельнікі, былі ўзяты фотаздымкі прадметаў калекцыі тэкстылю з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Палатняныя торбачкі з разнастайнымі прынтамі зараз карыстаюцца вялікай актуальнасцю, а што можа быць лепей, чым аздобіць іх такімі прыгожымі і роднымі арнаментамі з выявай раслін, кветак, і такім чынам спалучыць мінулае і сучаснае?!
Падчас мерапрыемства цудоўную атмасферу дапамагалі ствараць музыканты калектываў ДМШ г. Полацка "Таўкачыкі" і трыа "Грацыя". Шыкоўны аксесуар, зроблены сваімі рукамі, з яркім раслінным арнаментам – вось што трэба, каб увайсці ў гэтае лета з добрым настроем!
544