Край курганоў сярэднявечча…

Працягваем цікавіць сваіх чытачоў з цікавымі знаходкамі музейнай калекцыі з нагоды 50-годдзя нашага музея.

Клічаўшчына вядома ў Беларусі як край дрыгавіцкіх курганоў, якія датуюцца 10-12-м стст. У курганах пахаваны нашы далёкія продкі-дрыгавічы. Вучоныя Беларусі называюць Клічаўшчыну краем дрыгавіцкіх курганаў. Па скапленню курганаў Клічаўшчына займае вядучае месца ў Рэспубліцы.

Першыя даследванні курганоў Клічаўшчыны вучонымі археолагамі адносяцца да 19 ст. У 1892-1893 гг. Прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі археолаг У.Завітневіч даследваў звыш 30 курганоў. Пад час раскопак ім знойдзена шмат розных прадметаў, да рэдкіх знаходак адносяцца шкляныя бранзалеты якія ў сучасны момант захоўваюцца ў гiстарычных музеях Масквы і Санкт-Пецярбурга.

У канцы 90-х гадоў (1997-1998) археолаг Акадэміі навук Дучыц Л.У. даследвала курганны могільнік каля вёскі Патока, які аб’ядноўвае 66 курганоў. Пад час раскопак ёй было знойдзена багатае пахаванне дрыгавічанкі: металічны гузік, шкляныя і ажурныя медныя пацеркі, нацельны крыжык, кольцы на пальцы, скроневыя кольцы з пацеркамі.

Адметнай асаблівасцю дрыгавічанкі была металічная ажурная зярнёная пацерка складанай канструкцыі. Яе насілі на вісочным кальцы, якое крапілася на галаўным абручы. Для вытворчасці такой бусіны патрабавалася прывазная сыравіна і высокае майстэрства выканаўцы.

Яму неабходна было падрыхтаваць 306 дэталей: 2 муфтачкі, 38 дроцікаў, 133 шарыкі і 133 кальцы пад іх. Для вісочнага кальца з трыма бусінамі патрабавалася больш 900 дэталей. Вучоныя мяркуюць, што такое ўпрыгожванне магла насіць багатая дрыгавічанка.

Менавіта такая пацерка і з'яўляецца падцверджаннем дрыгавіцкага пахавання.

Больш цікавых звестак вы зможаце атрымаць у нашым музее. Мы працуем з 8 да 17 гадзін, акрамя панядзелка.

512