Фальклорный семінар у Дрысвятах

У агагарадку Дрысвяты прайшоў абласны семінар па фальклоры і ахове гісторыка-культурнай спадчыны. У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў. Праграма атрымалася цікавая і насычаная. Удзельнікі змаглі пазнамёцца з традыцыйнымі забавамі, народнымі песнямі, рамёствамі, мясцовай кухняй і інш. Гледачы таксама ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку мясцовага падання.

482