Вызваленне Браслаўшчыны

Вызваленне Браслаўшчыны.

Вызваленне тэрыторыі Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося ў першыя дні ліпеня 1944 года у выніку правядзення Шаўляйскай наступальнай аперацыі. 5 ліпеня пачаўся другі этап Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Пасля вызвалення Полацка войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту імкліва рухаліся на захад і дзейнічалі на стыку двух моцных груповак нямецкіх армій “Поўнач” і “Цэнтр”. Яны ізалявалі іх адна за адной і выключылі магчымыя ўдары групы армій “Поўнач” па флангах і тылу савецкіх войск.

У склад фронту ўваходзіла 6-я гвардзейская армія, часці якой непасрэдна вызвалялі Браслаўшчыну. У перыяд з 29 чэрвеня па 4 ліпеня галоўныя сілы 6 гвардзейскай арміі (гв.А) прасунуліся на 120-130 км і выйшлі на рубеж Мёры – паўднёвы бераг воз.Дрысвяты – м.Опса – паўночныя берагі азёр Богіна і Нарач. Перад войскамі арміі адкрылася магчымасць без апреатыўнай паўзы і падрыхтоўкі працягваць наступленне. Ва ўлік не бралася расцягнутасць паласы наступлення, слабая разведанасць сіл праціўніка і матэрыяльнае забяспячэнне.

У розных крыніцах, дзе закранаецца пытанне вызвалення нашага горада сустракаюцца супярэчнасці. Падчас працы навуковых супрацоўнікаў краязнаўчага музея ў Падольскім вайсковым архіве знайшлося шмат матэрыялаў, асвятляючых тыя гарачыя ліпеньскія дні 1944 года на Браслаўшчыне. У якасці даты вызвалення часцей сустракаецца 8 ліпеня. Аднак называецца і 6 ліпеня. У шэрагу крыніц указваецца, што Браслаў вызвалены 423-ім стралковым палком 166-й дывізіі, камандзір якога Фёдар Нікандравіч Уцянкоў, дарэчы, з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада. Але ёсць выданні, паводле звестак з якіх, Браслаў вызвалены 735-ым стралковым палком той жа дывізіі.

У ліку першых на тэрыторыю Браслаўшчыны ўвайшлі часці 166-й стралковай дывізіі (камандзір генерал-майор А.І.Светлякоў). Вечарам 3 ліпеня яе падраздзяленні размяшчаліся на ўсходзе раёна, каля вёсак Інава, Рудава, Гірдзюшы. Працягваючы наступленне, палкі дывізіі ў ноч з 3 па 4 ліпеня, праводзячы інтэнсіўную разведку, рухаліся ў бок Браслава. Прытым два палкі павінны былі выйсці да града з захаду, зрабіўшы марш ўздоўж паўднёвага возера Дрывяты. Яшчэ адзін полк меў заданне наблізіцца да Браслава з усходу праз Ахрэмаўцы.

У 6 гадзін раніцы 4 ліпеня 423-ці полк нечакана для немцаў атакаваў іх ля Краснасельцаў. Не вытрымаўшы націску гітлераўцы адступілі. Пазіцыя ля Краснасельцаў была вельмі важнай. Яна дазваляла кантраляваць дарогі з Браслава на Даўгапілс, Карасіна, Відзы, а таксама чыгунку Друя – Дукштас. На поўдзень ад яе вёў бой 735-ы полк, які авалодаў пазіцыямі каля вёсак Злота і Усяны і перарэзаў дарогу Браслаў – Відзы. Адзін батальён гэтага палка знаходзіўся пад Ахрэмаўцамі разам з 517-ым палком.

4 ліпеня 1944 года з 9 гадзін раніцы часці дывізіі прыступілі да выканання задачы 6 гв.А “авалодаць Браславам”. Наступаючыя падряздяленні дывізіі сустрэлі, аднак, моцнае супраціўлене ворага. Больш таго, немцы ў асобных месцах перайшлі ў контрнаступленне. Найболшы націск прыйшоўся на пазіцыі 735-га палка, байцы яго вечарам 4 ліпеня на працягу двух гадзін адбілі пяць контратак гітлераўскай пяхоты, якую падтрымлівала каля 30 танкаў, артылерыя і авіяцыя.

5 ліпеня часці 166-й дывізіі вялі цяжкія абарончыя баі. У прыватнасці, байцы 423-га палка каля Краснасельцаў пасля14 гадзін адбілі тры кнотратакі немцаў. На дапамогу часцям, якія дзейнічалі пад Ахрэмаўцамі, прыйшла 44-ая мотастралковая брыгада. Удзел у баях на гэтым нактрунку прынялі таксама і партызаны брыгады імя Жукава. Пасля вызвалення Браслава байцы брыгады правялі ўрачысты мітынг на Замкавай гары і працягнулі вызваленне Браслаўшчыны, ўступіўшы ў рады Чырвонай Арміі. 5 ліпеня немцы былі выбіты з Ахрэмаўцаў і Азяраўцаў. На наступны дзень, 6 га ліпеня, у бой тут былі ўведзены 22-гі гвардзейскі стралковы полк 9-й гвардзейскай дывізіі. Найболшьш жорсткі характар насіў бой каля вёскі Шакуры, аб чым сведчаць шматклікія страты, панесеныя тут палком.

432-ці стралковы полк 6 ліпеня, паводле данясення штаба арміі, да вечара авалодаў “рошчай на паўночным захадзе ад Браслава”. Хутчэйза ўсё маецца на ўвазе лясны масіў Леснічоўка. Такім чынам, савецкія войскі наблізіліся да Браслава з двух бакоў. Для немцаў, якіх, па дадзеных разведкі было ў горадзе каля 3-3,5 тысячы, склалася пагроза акружэння. У такіх умовах ім заставалася адзіная магчымасць – вывесці маючыяся ў гррадзе часці па дарозе на Баруны. Верагодней заўсё, так яно і адбылося. Дакладных звестак архіўныя крыніцы не даюць. Увогуле, пасля 6 ліпеня Браслаў выпадае з поля зроку дакументаў вайсковых часцей ўсіх ўзроўняў. 7 ліпеня 735-ы полк заняў пазіцыю каля Зазонаў. 423-ці полк вёў баі ў раёне возера Саванар і вёскі Братняя гара. 517-ы полк рабіў марш у бок Дрысвятаў. Неўзабаве і ўся дывізія перакінута падіДрысвяты і Гірэйшы, адкуль перайшла на тэрыторыю Літвы. Пасля 6 ліпеня 44-я брыгада, якая дапамагала пяхоце падАхрэмаўцамі, была накіравана ў раён Відзаў.

На вялікае шчасце, наш горад абмінулі спусташальныя вулічныя баі. Гонар вызвалення Браслава ў роўнай меры належыць усім часцям, якія называліся ў тэксце, і партызанам брыгады імя Жукава. У гэты ж дзень, 6 ліпеня, гітлераўцы былі выбіты і з м.Друя. Гэта было вельмі важна для далнейшага разгортвання наступлення, таму што вызваленне Друі значна аблягчала і паскарала прасоўванне савецкіх войск па тэрыторыі Браслаўшчыны.

Бязлітасны характар насілі баі на поўначы Бралаўшчыны. Для канчатковага вызвалення Друі, Відзаў, вёсак Плюсы, Пустошка, Карасіна спатрэбілася некалькі дзён. Што датычыцца дакладнай даты вызвалення Браслава, верагоднымі з’яўляюцца і 6 і 8 ліпеня 1944 года (ўлічваючы некаторыя згадкі аб тым, што немцы пакідалі Браслаў паступова). У зводцы Савінфармбюро ад 9 ліпеня 1944 года паведамлялася: “Войскі Першага Прыбалтыйскага фронту 8 ліпеня вялі паспяховыя наступалныя баі, у ходзе якіх авалодалі горадам Браславам, горадам Відзы, горадам Друя”.

24 ліпеня 1944 года – апошні дзень вызваленчых баёў на Браслаўшчыне. Рашучымі дзеяннямі 473-і полк 154-й сталковай дывізіі здолеў зламаць супраціўленне ворага і ўзяць вёску Плюсы.

Па матэрыялах Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

420