У Мастацкай галерэі працуе выстава сучасных ікон!

Мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка шчыра запрашае наведаць новую выставу!

Выстава сучасных ікон “Апакаліпсіс” падрыхтавана па выніках працы Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў г. Навіцы (Польшча) у 2016 г. і прадстаўлена ўвазе полацкіх гледачоў дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і Польскага інстытута ў Мінску.

Асноўнай адпраўной кропкай для ўдзельнікаў VIII міжнароднага іканапіснага пленэру ў Навіцы стала тэма Апакаліпсісу, разгорнутая ў тэкстах кнігі Адкрыццё св. Іаана. Больш за 30 мастакоў-іканапісцаў з Украіны, Беларусі і Польшчы імкнуліся ў сваёй творчасці дасягнуць няпростай мэты – дакрануцца да таямніцы і вышыні Боскага горняга свету, апусціцца ў змрочныя бездані Пекла і стаць відавочцамі перамогі дабра і праўды над злом.

Выстава адкрыта з 12 ліпеня па 20 жніўня!
Мы знаходзімся па адрасе: вул. Стралецкая, 4А-4, г. Полацк
Тэлефон для справак: 42-36-32

554