«Людям посполитым к доброму научению»

У Музеі беларускага кнігадрукавання рыхтуецца выстава «Люду посполитому к доброму научению».

Першай кнігай, якой Францыск Скарына ў 1517 г. распачаў сваю друкарскую дзейнасць, быў Псалтыр. Самая папулярная кніга Бібліі (Старога Запавету) на працягу доўгіх стагоддзяў выкарыстоўвалася не толькі для богаслужэнняў, але і для навучання грамаце, таму не выпадкова беларускі першадрукар пачаў з яе.

На выставе, прымеркаванай да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання, будуць прадстаўлены Псалтыры рознага часу: ад XVI стагоддзя і да нашых дзён. Гэтая выстава - сумесны праект Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

615