Адкрыццё міні-праекта «Мая калекцыя»

28 верасня 2017 г. ва ўстанове культуры «Іўеўскі музей нацыянальных культур» адбылося адкрыццё міні-праекта «Мая калекцыя». Свае калекцыі прадставілі маладыя калекцыянеры. У калекцыі навучэнца гімназіі №1 г. Іўе Шабановіча Аляксея – манеты СССР, Літвы, Польшчы. Гут Уладзіслаў, вучань Іўеўскай СШ, калекцыянуе фігуркі дагістарычных жывёл, у тым ліку дыназаўраў. Яго калекцыя называлася «Дыназаўры і свет Юрскага перыяду». Кішкель Даніэль, навучэнец гімназіі №1 г. Іўе, здзівіў калекцыяй насякомых «Насякомыя і іх знаёмыя». А Гушча Павел, навучэнец гімназіі №1 г. Іўе, прадставіў 2 калекцыі – калекцыю фішак з выявамі легкавых аўтамабіляў, спартсменаў, герояў фільмаў і т. п., і калекцыю запалкавых карабкоў з выявамі ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаных 70-годдзю Перамогі і гербаў гарадоў Беларусі, у тым ліку і герба г. Іўе.

Малыя калекцыянеры атрымалі дыпломы ўдзельніка міні-праекта “Мая калекцыя” і сувеніры, якія, магчыма, стануць пачаткам новых калекцый.

1974