Дэкада першакласніка і Дзень пажылых людзей у Музеі беларускага кнігадрукавання

Ужо стала традыцыйным супрацоўніцтва Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і полацкага прадстаўніцтва ААТ “АСБ Беларусбанк”. Некалькі гадоў запар дзеці банкаўскіх супрацоўнікаў удзельнічалі ў Дэкадзе першакласніка, якую праводзіў Дзіцячы музей. У гэтым годзе, калі мы святкуем 500-годдзе першай кнігі Скарыны, сустрэча адбылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Падчас сустрэчы дзеці чыталі па-беларуску, адгадвалі загадкі пра школу, збіралі школьны партфель. З пачаткам навучальнага года наваспечаных першакласнікаў павіншаваў Францыск Скарына.

Але свята хочацца не толькі дзецям, але і дарослым. 29 верасня, напярэдадні Дня пажылых людзей, супрацоўнікі Музея зладзілі квэст для пенсіянераў Беларусбанка. Людзі сталага ўзросту з энтузіязмам адказвалі на цікавыя пытанні, уважліва слухалі каментары супрацоўнікаў, знаёміліся з самымі адметнымі экспанатамі музея і з задавальненнем уключаліся ў гульню. І арганізатары, і ўдзельнікі спадзяюцца, што такія сустрэчы будуць мець працяг.

593