Чароўны скрапбукінг

Першага лістапада ў сацыяльнай выставачнай зале музея ў межах ініцыятывы "Творчасць без межаў" адбыўся майстар-клас “Чароўны скрапбукінг”. Праводзіла майстар-клас наведвальніца аддзялення дзённага прабыцця для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН Вішневецкая Ганна. Дапамагала ёй ў гэтым метадыст Басінская Ірына Аляксандраўна.

На майстар-класе прысутнічалі вучні ДУА "Запольская СШ", якія з захапленнем рабілі прыгожыя паштоўкі ў тэхніцы срапбукінг.

Аб наступных майстар-класах сачыце за анонсамі на нашай старонцы.

522