Па выніках VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»

1-2 лістапада 2017 г. у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбылася VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі».

У канферэнцыі прынялі ўдзел 42 навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны. Гэта вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі (В.Ф. Голубеў, В.А. Варонін і інш.); археалогіі (В.М. Ляўко, А.А. Трусаў, Я.М. Торшын і інш.); нумізматыкі (В.С. Куляшоў); музеязнаўства (Т.А. Джумантаева, Дз.У. Кепін і інш); гістарычнай інфарматыкі (А.Ф. Оськін). У выступленнях і дыскусіях былі прадстаўлены вынікі навуковых пошукаў і дасягненняў, напрацаваных за час, што прайшоў ад папярэдняй VI канферэнцыі (2012 г.). Тэматыка канферэнцыі ахоплівала разнастайны спектр пытанняў археалогіі, гісторыі і культуры Полацка і Полаччыны, яе суседзяў (больш падрабязна можна пазнаёміцца ў праграмме канферэнцыі). Акрамя таго, у 2017 г. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік адзначае 50 гадоў свайго існавання. Сваеасаблівым падарункам да гэтай знамянальнай даты стаў удзел у рабоце канферэнцыі Таццяны Давыдаўны Рудавай – дырэктара запаведніка ў 1985–1994 гг.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка. Галоўным вынікам канферэнцыі, безумоўна, стане тое, што знаёмства з новымі старонкамі гісторыі Полацка абавязкова будзе садзейнічаць з’яўленню новых экспазіцый у музеях Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

506