Выстаўка дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі – 2017”


Выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі – 2017». Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь. г. Минск, 2017 г.

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі-2017”. Яна працуе з 22 снежня 2017 года па 21 студзеня 2018 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурса “Калядныя замалёўкі – 2017” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо пяты год запар. Сёлета арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства прадстаўлена 115.
Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.

Прыходзьце і атрымоўвайце асалоду!

Чакаем Вас па адрасе: Мінск, Музычны завулак, 5.
Працуем: панядзелак – нядзеля з 10.00 да 18.00.
тэл. для даведак: 220 26 67
e-mail: asvetnik@tut.by