Вынікі навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2017 г.

21-22 лютага адбылася справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2017 г. У ходзе канферэнцыі прагучала 30 дакладаў, у якіх былі прадстаўлены вынікі навуковых пошукаў і дасягненняў, напрацаваных за год, што прайшоў ад папярэдняй канферэнцыі. Тэматыка канферэнцыі ахоплівала разнастайны спектр пытанняў музейнай справы, археалогіі, гісторыі і культуры Полацка і Полаччыны. Акрамя таго, у рамках канферэнцыі адбылася прэзентацыя “Гравёрнай майстэрні” ў Мастацкай галерэі.

295