Міні-выстава “Гісторыя Магілёўшчыны праз прызму музейнага прадмета”

Па працягу двух месяцаў у нашым музее экспанавалася міні-выстава “Гісторыя Магілёўшчыны праз прызму музейнага прадмета” (прысвечана 80-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці).

На выставе экспанаваліся фотаздымкі музейных прадметаў розных калекцый, якія раскрывалі гісторыю Клічаўскага раёна і Магілёўшчыны. Гэта асобы і падзеі, якія фарміравалі гісторыю нашай вобласці. Гэта і групавыя фотаздымкі ўдзельнікаў партызанскага руху на Магілёўшчыне, і фотаздымкі сакратароў падпольных абкомаў партыі і камсамола, і фотаздымкі урачыстага адкрыцця партызанскіх могілак спецатрада “Слаўны”на в.Верамееўка і іншыя…

486