Установа культуры «Лепельскі раённы краязнаўчы музей» запрашае прыняць удзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі “Лепельскія чытанні”

Установа культуры «Лепельскі раённы краязнаўчы музей»
запрашае прыняць удзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі “Лепельскія чытанні”

Канферэнцыя будзе праходзіць у Лепельскім раённым краязнаўчым музеі 19 кастрычніка 2018 г.

Асноўная тэматыка дакладаў: прырода, гісторыя і культура Лепельшчыны. Прымаюцца даклады, якія раней не друкаваліся.

Рэгламент: выступленні да 15 хвілін. Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 верасня 2018 г. даслаць у музей заяўку (указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоную ступень і званне, месца працы, пасаду, адрас службовы і хатні і інш., тэлефоны, тэму даклада) і матэрыялы дакладаў.

Запрашэнні будуць дасланы не пазней як за 10 дней да пачатку канферэнцыі.

Па выніках канфэрэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў (набываецца ўдзельнікамі канферэнцыі самастойна). Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і матэрыялаў для апублікавання.

Выдаткі за праезд, пражыванне і харчаванне нясуць камандзіруючыя арганізацыі.

Наш адрас: Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”, вул. Калініна, д. 66, г. Лепель, Віцебская вобл., 211174.
E-mail: museum-lepel@rambler.ru
Тэл.: 8(02132) 41790, +375295956827.

Каардынатар: Стэльмах Аліна Уладзіміраўна, дырэктар музея.

648