“Проста таму, што жывём побач”

Мультыкультуралізм стаў, па сутнасці, мясцовым брэндам. І, калі зайшла гаворка пра заснаванне ў Іўі свайго музея, ад звычайнага краязнаўчага фармату вырашылі адмовіцца. Распрацоўшчыкі канцэпцыі з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея прапанавалі засяродзіцца на ідэі суквецця розных культур і канфесій, а мясцовыя ўлады актыўна падтрымалі ідэю. Так і з’явіўся адзіны ў Беларусі ў сваім родзе Музей нацыянальных культур. У ягоных залах сапраўды адчуваеш, што ўсе мы, незалежна ад мовы, канфесійнай і этнічнай прыналежнасці — дзеці адной зямлі і грамадзяне адной дзяржавы.

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=15080

400