Выстаўка ткацтва

Этнаграфічная выстаўка «Не хитра моя работа угодить была охота» з калекцыі фондаў Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

З 13 сакавіка 2018 г. на працягу месяца вас чакае незабыўнае падарожжа па сімвалічнай рацэ жыцця – ручніку.

Менавіта ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння і да смерці. Ён быў абярэгам і абаронай, абавязковым складанкам пасагу і найлепшым дарункам.

На выстаўцы прадстаўлены ручнікі, посцілкі, паясы канца 19 – першай паловы 20 ст.ст.

468