Міжнародны дзень музеяў


Міжнародны дзень музеяў. Поставский районный краеведческий музей. г. Поставы, 2018 г.

18 мая Пастаўскі раённы краязнаўчы музей запрашае пастаўчан і гасцей горада адзначыць разам Міжнародны дзень музеяў.

У 12.00 гадзін у памяшканні кінатэатра адбудзецца музейная сустрэча “Люблю наш край – старонку гэту” з удзелам народнага хора ветэранаў Пастаўскага дома культуры, аўтарамі кніг аб родных вёсках і клуба “Жывая гісторыя”

У 14.00 гадзін – экскурсія па гістарычнаму цэнтру г.Паставы.

З 13.00 да 18.00 - Open Air выстава “Позірк у мінулае. Пастаўшчына на мяжы 19 і 20 стагоддзяў”.

У 18.00 у памяшканні краязнаўчага музея на пл.Леніна – паседжанне Пастаўскага раённага краязнаўчага таварыства “Лад”.

Запрашаем да нас усіх жадаючых, нераўнадушных да гісторыі роднага краю. Будзем вельмі рады!

252