Майстар-класы ў Музеі ткацтва працягваюцца!

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прапанаваў студэнткам Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа пазнаёміцца з некаторымі відамі народнага мастацтва. Мы запрасілі Таццяну Пятроўну Красікаву, майстра Народнага клуба «Майстар» ДУК «Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур», якая не толькі навучыла дзяўчат сваімі рукамі ствараць ляльку-мотанку з простых матэрыялаў, але і распавяла, як яна выкарыстоўвалася ў народных абрадах, якую ролю іграла ў жыцці нашых бабуль.

Глядзіце, якія прыгажуні атрымаліся!

587