Музейны праект «Калядная ялінка ў Доме Коласа»


Падчас зімовых канікул з 24.12.2018 года па 07.01.2019 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе наведаць тэматычную экспазіцыю “Цудоўны свет выцінанкі”, дзіцячыя ранішнікі, прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, творчых майстар-класах і пазнавальных лекцыях для ўсёй сям’і.

Надыходзіць самая чароўная пара – час Калядаў, Новага года, Раства Хрыстова. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх сваіх сяброў далучыцца да цудоўнай атмасферы зімовых святаў і прыемных прыгод, правесці час весела і пазнавальна.

Для ўдзелу ў музейным праекце неабходны папярэдні запіс па тэлефоне: 284-17-02.

Праграма:

26.12.2018 а 12.00
1. Музейна-педагічны занятак “Калядныя святы.
Традыцыя святкавання на Беларусі”:
-тэарэтычная частка – лекцыя з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў;
-практычная частка – стварэнне сумеснага калажу на святочную тэматыку.
2. Лялечнае прадстаўленне.

27.12.2018 а 12.00
1. Музейна-педагагічны занятак “Цудоўны свет выцінанкі”:
-тэарэтычная частка – лекцыя з мультымедыйнай прэзентацыяй;
-практычная частка – выразанне розных відаў выцінанак і ўпрыгожванне імі ялінкі ў Доме Коласа.
2. Лялечнае прадстаўленне.

28.12.2018 а 12.00
1. Майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі для родных.
2. Дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў Доме Коласа”.

29.12.2018 а 12.00
1. Музейна-педагагічны занятак
“Елачная цацка – красуня і чараўніца”:
-тэарэтычная частка – лекцыя па гісторыі ўзнікнення елачных цацак у свеце і на Беларусі;
-практычная частка – майстар-клас па вырабе снегавічкоў – магнітаў і елачных цацак.

03.01.2019 а 12.00
1. Музейна-педагагічны занятак “Цудоўны свет выцінанкі”:
-тэарэтычная частка – лекцыя з мультымедыйнай прэзентацыяй;
-практычная частка – выразанне розных відаў выцінанак і ўпрыгожванне імі елкі ў Доме Коласа.
2. Лялечнае прадстаўленне.

04.01.2019 а 12.00
1. Майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі для родных.
2. Дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў Доме Коласа”.

Шчыра запрашаем!
Святкуйце разам з намі!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
E-mail: muzeykolas@yandex.ru.
Мы ў сацсетках:
ВК: vk.com/yakubkolasby.
Instagram: @kolasmuseum.

220