Выстава маладзечанскага мастака Анатоля Акуліка "Па сцежках памяці".


8 лютага ў 17:00 у Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы творчасці маладзечанскага мастака Анатоля Акуліка "Па сцежках памяці". На выставе будуць паказаны работы, выкананыя ў тэхніках жывапісу і графікі.

Анатоль Акулік жыве ў Маладзечне. Нарадзіўся 28 студзеня 1954 года ў горадзе Пячэнга Мурманскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У выставах удзельнічае ад 1982 года. Творы захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Час працы выставы: з 8 лютага па 23 лютага.

Запрашаем да наведвання!

76