ЮБІЛЕЙ МУЗЕЯ БІТВЫ ЗА ДНЕПР


9 траўня 2020 годзе спаўняецца 35 гадоў з адкрыцця музея.

Згодна з рашэннем ЦК КПБ ад 17 кастрычніка 1983 года загадам Міністэрства культуры БССР ад 7 жніўня 1984 года № 141 у рамках падрыхтоўкі да азнаменавання 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая 1985 года у г.п. Лоеве быў адкрыты філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — Музей бітвы за Днепр.

У 1991 годзе музей быў перададзены на баланс Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці. Рашэннем Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 верасня 2012 года № 723 Музей бітвы за Днепр прайшоў дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці дзяржаўнай установы культуры “Музей бітвы за Днепр”.

Хаця музей і мае “мілітарысцкую” назву і ваенна-гістарычны профіль, аднак ён — музей антываенны з ваеннай экспазіцыяй.

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 35-годдзю музея, на 2020 год запланаваныя выставы, акцыі, кінапрагляды, творчыя сустрэчы са знакамітымі лаяўцамі... Мы паспрабуем распавесці не толькі пра ваенныя старонкі гісторыі — гісторыі Другой сусветнай вайны, — але і пра жыццё простых лаяўцоў у той нялёгкі ваенны час, а таксама пра гісторыю Лоеўскага краю, дый пра сам музей і яго станаўленне мы таксама раскажам.

Прыходзьце ў госці — заўсёды з радасцю чакаем на вас.

 

У рамках святочных мерапрыемстваў ужо адбыліся:

10 студзеня 2020 года — творчая вечарына да 90-х угодак з дня нараджэння лоеўскага паэта і культурнага дзеяча Івана Лямешкі, а таксама адкрыццё мемарыяльнай выставы, прысвечанай жыццю і творчасці паэта.

26 студзеня 2020 года — прагляд кінастужкі “Да світання. Штэфан Цвайг у Амерыцы” (2016) у рамках адкрыцця выставачнага праекта "ЛОЕЎСКІ ІЗКОР. Дакументальная выстава "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць".

26 студзеня 2020 года — адкрыццё выставачнага праекта "ЛОЕЎСКІ ІЗКОР. Дакументальная выстава "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць". 

Больш інфармацыі пра выставачны праект "Лоеўскі ізкор" і кінапрагляд тут.

22 лютага 2020 года — Творчая сустрэча з лоеўскім паэтам, педагогам, краязнаўцам, старшынём раённага клуба аматараў паэзіі “Гучальнае  слова” Алесем Кукарам.
З тэкстам-рэфлексіяй па выніках імпрэзы “Алесь Кукара. Выкладчык рускай мовы і паэт, які піша па-беларуску…” можна азнаёміцца на старонках альманаха “Культура & Антрапалогія” — СА / culture & anthropology / museum's magazine тут.
 
7 сакавіка 2020 года — творчая сустрэча з лоеўскай паэткай Лідзіяй Долбікавай.
З эсэем-асэнсаваннем паэтычнай вечарыны ў музеі можна азнаёміцца тут.
 
8 траўня 2020 года — адкрыццё дакументальнай выставы да 35 угодак адкрыцця ў Лоеве Музея бітвы за Днепр «ВЯЛІКІ ПАЧАТАК МАЛЕНЬКАГА МУЗЕЯ».  
 
17 траўня 2020 года — падвядзенне вынікаў акцыі да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін “SelfieСпадчына-2020. Музея і Я”.
 
17 ліпеня 2020 года — адкрыццё навукова-даследчага выставачнага праекта да Міжнароднага дня этнографа “Этнаграфія /не толькі/ ў лічбе. Смартфон: нататнік, дыктафон, камера…” па матэрыялах палявых экспедыцый музея. Праект падрыхтаваны цэнтрам дакументацыі культурнай спадчыны ў рамках чарады мерапрыемстваў да 35-годдзя з адкрыцця ў г.п. Лоеве Музея бітвы за Днепр.  
У рамках адкрыцця выставы быў праведзены майстар-клас ад сяброў музейнага аб’яднання “Нашчадкі Лоя” па народных танцах Лоеўшчыны, а таксама дэманстрацыя тэматычных кінастужак.
 
16 кастрычніка 2020 года — адкрыццё супольнага выставачнага праекта Музея бітвы за Днепр і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля па матэрыялах археалагічных экспедыцый па Лоеўскім раёне "ГІСТОРЫЯ ПРАЦЯГАМ БОЛЬШ ЗА ПЯЦЬ СТАГОДДЗЯЎ. Да 515-й гадавіны першай летапіснай ўзгадкі Лоева".
 
 
Таксама ў рамках святочных мерапрыемстваў у раздзеле "Калекцыі" падрыхтаваныя невялічкія агляды найбольш зыркіх цікавостак са збору нашага музея. Перш за ўсё гэта — гісторыя музейнага прадмета № 1, а таксама і аповяды пра іншыя музейныя прадметы, з якіх калісьці пачаўся наш музей:
2398