У Купальскую ноч


4 ліпеня 2021 г. у 16.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», у межах праекта «Музычны салон у Лошыцкай сядзібе» запрашае на мерапрыемства з музычнай праграмай «У Купальскую ноч».
У вялікай гасцёўне сядзібнага дома музея «Лошыцкая сядзіба» ў выкананні кампазітара Сяргея Краўца і спявачкі і паэткі Іны Кравец прагучаць музычныя творы на вершы вядомых беларускіх паэтаў сучаснасці – Міхася Пазнякова, Навума Гальпяровіча, Анатоля Аўруціна і паэта-сімваліста ХХ стагоддзя Аляксандра Блока.
У праграме больш за 15 рамансаў, у тым ліку «У купальскую ноч» (сл. Н. Гальперовіч), «Начное купанне» (сл. М. Пазнякоў) і іншыя. Музыка да рамансаў напісана музыкам Сяргеем Краўцам.
Праграма «У купальскую ноч» такім чынам аб’ядноўвае гукі раяля і таямніцу летняга свята Купалле.

Сяргей Кравец – спявак, кампазітар, акцёр тэатра і кіно. Прымаў удзел у стварэнні гурта “Чистый голос”, тэатра сатыры і гумара “Христофор”. Аўтар музыкі для мюзіклаў і казак.
Іна Кравец – спявачка, паэтка, лаўрэатка міжнарднага конкурса «Романсиада» (горад Масква) і фестывалей-конкурсаў «Эвридика» імя Ганны Герман (горад Мінск), сябра Саюза музыкальных дзеячаў.

Квіткі на мерапрыемства дазваляюць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея.
Магчымы папярэдняя замова квіткоў па тэлефоне: (017) 285 18 86.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 285 18 86
minskmuseum.by

4 ліпеня 2021
16.00

Уваходны квіток:
10.00 – для дарослых
8.00 – для студэнтаў
5.00 – для школьнікаў

108