Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў. Не выключэнне і сядзіба Францішка Багушэвіча, аўтара знакамітых кніг “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.
28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.
Адметнасцю фэста стане лекцыя-канцэрт Алеся Лася “Ад дуды да раяля”, раскрываючая гісторыю музычных інструментаў.
Гасцей свята таксама чакаюць: цікавая музычная праграма (гурты “Явар” і “Мярэжа”), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы “Дайнаўскі двор” і падарункі.
Мерапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.
Час правядзення: 12.00 – 16.00.
Адрас: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.
Кошт: 7 рублёў, сям’я ад 3 чалавек – 10 рублёў, пры анлайн-замове – зніжкі.
Дзеці да 16 гадоў – бясплатна.
Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).
Падрабязную праграму і навіны фэста можна знайсці ў сацсетках мерапрыемства:
Тэлефоны для сувязі: 8-015-92-9-81-69 (Кушляны)
8-017-363-07-61 (Мінск)