Сустрэча з Адамам Глобусам
Гісторыя стварэння рамана пра сям’ю Адамчыкаў
Гісторыя кожнай сям’і – гэта эпічны твор, непаўторны, як адбіткі пальцаў, з унікальнымі перапляценнямі чалавечых лёсаў.
Разам з тым, яна неадрыўна звязаная падзеямі часу і ілюструе сабою маштабныя працэсы, якія ішлі ў краіне, грамадстве ці нават ва ўсім свеце.
Большасць гэтых гісторый так і застаюцца ўнутрысямейнай спадчынай. Але ёсць выключэнні, калі нехта сярод сваякоў бярэцца за “летапісную” справу і дае магчымасць далучыцца да гэтых “прыватных” ведаў шырокаму колу чытачоў.
14 верасня а 19-й гадзіне ў вас будзе выдатная нагода пазнаёміцца з гісторыяй стварэння рамана Адама Глобуса пра сям’ю Адамчыкаў, задаць пытанні аўтару, а таксама паразважаць пра рэчы, якія раздзяляюць, і, наадварот, аб’ядноўваюць нас цягам жыцця.
Уваход вольны.
Месца правядзення:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).
Тэлефон для даведак: 8 (017) 363 07 61.