Музычна-літаратурная імпрэза Алесі Сівохінай «Мары праз хмары»


13 красавіка 2022 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычна-літаратурную імпрэзу спявачкі Алесі Сівохінай “Мары праз хмары”. Пачатак а 19-й гадзіне.

Падчас імпрэзы прагучаць песні на вершы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Жака Брэля і Юліана Тувіма, Рыгора Барадуліна і Алеся Камоцкага. Іх словамі размаўляюць каханне, святло, надзея, дабрыня, якія так неабходны ў гэтыя пахмурныя дні. Іх радкі пад гукі гітары дапамогуць забыць пра снег, не схаваць агонь у глыбіні грудзей і адгукнуцца рэхам на спеў жаўрука ў блакіце.

Квіток: 10 рублёў (можна набыць анлайн ці ў касе музея).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.

105