#Максім_Багдановіч #Ракуцёўшчына #фэст
Свята паэзіі і песні РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА
30/07/2022, 15:00–18:00
філіял "Фальварак Ракуцёўшчына” (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Ракуцёўшчына)
Фальварак Ракуцёўшчына адметны тым, што тут, у сядзібе шляхціца Вацлава Лычкоўскага, дзядзькі братоў Луцкевічаў, летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч. Ракуцёўшчына з яе маляўнічымі краявідамі дала моцны зарад для творчасці паэта, стала крыніцай натхнення. Тут прыйшло яго канчатковае ўсведамленне сябе як беларускага паэта. Штолета ў гонар самага маладога класіка беларускай літаратуры ў Ракуцёўшчыне праходзіць свята песні і паэзіі.
Запрашаем прыхільнікаў творчасці паэта і беларускага слова ва ўсемагчымых увасабленнях, аматараў вандровак і старых сядзіб, а таксама тых, хто шукае ўтульнага сямейнага адпачынку на ўлонні прыроды, рушыць на фэст разам з намі!
У Ракуцёўшчыне вы зможаце адчуць атмасферу старасвецкага фальварка, прайсці беларускімі сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаць асалоду ад лета, сонца, новых знаёмстваў, злавіць натхненне на добрыя справы. І канешне – незабыўна адзначыць свята ў атачэнні творчых людзей.
Арганізатары фэсту рыхтуюць мноства цікавых лакацый на розны густ і ўзрост.
Вас чакае:
- сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам;
- музычныя выступленні творчых калектываў;
- творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты;
- займальныя лекцыі і майстар-класы;
- гульні для дзяцей і дарослых ды іншыя цікавосткі.
Падрабязная праграма - неўзабаве!
Арганізатарамі свята выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Максім Багдановіч Літаратурны музей, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт.
УВАХОД ВОЛЬНЫ.
Варыянты праезду:
Трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем. Кошт – 20 руб. Браніраванне месцаў – па тэл. +375 (17) 363-07-61, аплата – па спасылцы https://24afisha.by/ru/molodechno/events/performances/318206
Электрычка Мінск-Маладзечна – да станцыі Уша.
Маршрутнае таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в. Краснае (прыпынак каля танка).
Уласнае аўто – да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.256914, 27.094609).
Даведкі:
+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65, (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)
+375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95 (Літаратурны музей Максіма Багдановіча)
+375 (017) 670-26-41 (Фальварак Ракуцёўшчына).