Вялікдзень – адно з самых важных і ўзнёслых хрысціянскіх святаў. Нашыя продкі адзначалі яго здаўна. Галоўнай адметнасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад. Гэтая традыцыя мае яшчэ дахрысціянскія карані і ўласцівая толькі беларускай культуры.
21 красавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на канцэрт велікодных і юраўскіх песень “Вясна красна на ўвесь свет”! Вясновы каляндар багаты на разнастайныя святкаванні. І не паспеем мы адзначыць Вялікдзень, як ужо час зямлю адмыкаць і Юр’ю святкаваць.
Таксама вас чакаюць традыцыйныя беларускія мелодыі ў інструментальным выкананні. Прыходзьце спяваць ды танчыць разам!
Пачатак а 19-й гадзіне.
Кошт квіткоў: 10 руб. (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/323205 або ў касе музея).
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.