"Ноч музеяў” – цудоўная нагода для новых знаёмстваў! Запрашаем усіх ахвочых наведаць імпрэзу “Самі з вусамі”, цягам якой вы даведаецеся, чым цяпер жыве музей знакамітага беларускага паэта, паўдзельнічаеце ў майстар-класах і квэстах, праверыце свае веды і атрымаеце новыя.
ПРАГРАМА:
Выставачная зала:
17.00 МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ
экскурсійна-інтэрактыўная праграма з праглядам анімацыйнага фільма і “стварэннем мультфільма” сваімі рукамі;
18.00 ХТО МЫ ТАКІЯ?
літаратурны квіз (запіс: +37529 1017147 або гугл-формаhttps://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeQFgiAcTLjvVPmTThLfXtSIMnI_22j...або на месцы);
20.00 ШУФЛЯДКА
жартаўлівыя спаборніцтвы па адгадванні беларускіх загадак, веданні цікавых слоўцаў і "літаратурным кракадзіле";
21.30 МАСТАЦКІ CUSTOM
перформанс ад Святланы Верабей;
22.30 КАНЦЭРТ МІХАЛА БАРАНОЎСКАГА
на вершы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага.
00.00 ГОРАД МАЙСТРОЎ
паказ рэстаўраванай кінастужкі студыі “Беларусьфільм”
Экспазіцыя:
17.00 – 22.30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:
- САМ САБЕ БАТЛЕЙШЧЫК – знаёмства з гісторыяй беларускага лялечнага тэатра, паказ сцэнак, спроба сябе ў ролі батлейшчыка;
- КНІГАНОША – “хадзілка” па зачарованым царстве Максіма Багдановіча;
- МУЗЫКА – беларускія інструменты на слых, выгляд і “смак” слова;
- КВЭСТ ФОТА”АХВОТА” – магчымасць глянуць на экспазіцыю музея пад новым ракурсам;
- “ПРЫВІТАННЕ З МІНСКА” – майстар-клас па тым, як перадаць прывітанне без месенджэра.
Фае:
17.00 – 22.30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:
- ЛЯЛЬКА-МОТАНКА – знаёмства з традыцыйнай беларускай лялькай;
- ПЛАКЕТКА – майстар-клас па вырабе з гліны сувенірнага медаля “Максім Багдановіч”;
- ФОТАЗОНА І ВЫСТАЎКА “ВУСАЦІКАЎ” кан. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя.
Падворак:
17.00 – 20.00 – перасоўная выстава“Максім Багдановіч – жыццё і творчасць”.
Мноства прызоў, падарункаў і новых знаёмстваў!
КВІТКІ: 10 рублёў
5 рублёў – на мерапрыемствы праграмы з 17.00 да 17.30, з 0.00 да 02.00.
15 рублёў – агульны квіток на наведванне праграм "Ноч музеяў" Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Дадатковая інфармацыя – у музейных сацсетках і па тэл: +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.