Прэзентацыя «Краязнаўчай газеты» ў Полацку


Запрашаем 15 верасня ў 15.30 наведаць прэзентацыю добра вядомага ўсім выдання — «Краязнаўчай газеты» — штотыднёвіка Беларускага фонду культуры. Сустрэчу правядзе галоўны рэдактар газеты Максім Навумавіч Гальпяровіч. Мерапрыемства адбудзецца ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага.

Прэзентацыя пройдзе ў рамках Рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Скарынаўскія дні ў Полацку—2023», мерапрыемствы якога адбудуцца 15—16 верасня.

222