Запрашаем на «Багач»!


Кожны год Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я збірае жыхароў і гасцей горада Полацка на святкаванне галоўнага восеньскага свята — «Багач». У народным календары гэта свята прымеркавана да заканчэння збору ўраджаю і завяршэння ўсіх палявых работ. У гэты дзень усе жыхары вёскі збіраліся талакой і перш за ўсё рабілі Багач — лубок з зернем і запаленай свечкай пасярэдзіне, з якім потым абыходзілі ўсю вёску.

На Багача сяляне імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмашы і гулянні, спявалі ды танчылі.

Мы запрашаем вас дакрануцца да традыцыйных абрадаў сумесна з нашым Музеем і гуртом «Варган», які праспявае ўрачыстыя дажынкавыя песні і зладзіць танцавальную вечарыну. Падчас свята будзе цікавая і насычаная праграма, кожны ўдзельнік зможа атрымаць асалоду ад свята і правесці выхадны дзень у прыемнай кампаніі.

251