25 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылося адкрыццё мастацкай выставы “Песняру чыстай красы”, прысвечаннай 85-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Распачалі гэты ўрачысты вечар салістка ансамбля “Класік-Авангард” Марыя Доўжык і канцэртмайстар Сяргей Багачоў.
Падчас адкрыцця выступілі з прывітальнымі словамі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Настасся Трафімчык, беларускі скульптар і член Беларускага саюза мастакоў Сяргей Гумілеўскі. Загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхал Бараноўскі выступіў на адкрыцці з аўтарскай музычнай кампазіцыяй “Дарога”.
Мастацкую выставу можна будзе наведаць да 20 мая 2024 года. Час працы: аўторак – нядзеля, з 10 да 19 гадзін (каса да 18:30).
Адрас музея: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.