Выстава "ПЫРХАЮЧЫЯ КВЕТКІ"

З 13 снежня ў музеі працуе ўнікальная выстава-калекцыя самых прыгожых і знакамітых матылькоў свету і казурак з кнігі рэкордаў Гінеса «Пырхаючыя кветкі».

Кажуць, убачыць матылька -- да шчасця, і гэта сапраўды так, бо матылёк сімвалізуе ўсё самае лепшае ў жыцці чалавека. Таму наведвальнікаў выставы чакае шмат шчасця, ,бо на выставе прадстаўлена больш 70 матылькоў з усіх кантынентаў Зямлі, акрамя Антарктыды, таму што матылькі сустракаюцца ўсюды. Наведвальнік выставы зможа прадставіць сябе падарожнікам у джунглях Новай Гвінеі, вакол якіх пырхаюць матылькі-ветразнікі, і зразумее, чаму для таго, каб злавіць гэтых гігантаў, выкарыстоўваюць не падхватнік, а лук і тупыя стрэлы. Вы апынецеся ў трапічных лясах Амазонкі, дзе палюбуецеся на раскошных Морфа, ззяючых металічным бляскам. А таксама шмат іншых матылькоў: гігантаў і карлікаў, самых рэдкіх і самых дарагіх, матылькоў рэкардсменаў-чэмпіёнаў па памерах і яркасці, хуткасці і далёкасці палётаў.

А вы ведаеце, колькі жывуць матылькі? Усяго толькі некалькі дзён. Яны нараджаюцца, даюць жыццё новаму пакаленню, а адзін матылёк можа адкласці да 1000 яйкаў, і паміраюць. Таму кажуць, што матылькі нараджаюцца, каб памерці.

У дзень свайго 80-годдзя Кім Ір Сэн атрымаў ад салдатаў і афіцэраў у падарунак карціну «Беззапаветная вера салдата» якая складаецца з 4,5 млн. крылаў матылькоў.

На выставе прадстаўлены не толькі матылькі, але і жукі, павукі, саранча, бо свет казурак багаты і разнастайны.

Усе экспанаты з калекцыі Рамазана Махмудава.

Мы запрашаем вас акунуцца ў свет прыгажосці.

1904