
24 чэрвеня 2025 года, да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, прайшла рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Кузьма Чорны: пра чалавека, жыццё, беларускае”, арганізаваная Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел і прадстаўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Прывітальны адрас ад імя музея агучыла намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.А.Кузняцова. За захаванне і папулярызацыю нацыянальнай духоўна-культурнай спадчыны дырэктар музея С.І.Усік быў адзначаны Падзякай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.