Мерапрыемствы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках акцыі «Ноч музеяў»
14 мая з 15.00 да 23.00
15.00 — Прэзентацыя калекцыі сучаснага касцюма па матывах традыцыйнага адзення. Тэатр моды «Надзвіна».
Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я
15.00 — Маладзёжная акцыя да 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны «Пакуль жыву — помню».
Урочышча «Пяскі»
15.00 — «Музычныя замалёўкі». Канцэрт навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў.
Мастацкая галерэя
16.00 — Вечарына старадаўняга беларускага танца
Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я
16.00 — Майстар-клас І. Гарбунова «Стойкі алавяны салдацік»
Музей беларускага кнігадрукавання
17.00 — Адкрыццё выстаўкі галаўных убораў і элементаў вайсковага адзення (шэўроны) з прыватных калекцый Пылінскага К.К. і Копыла С.П.
Наведвальнікам у арыгінальных галаўных уборах уваход бясплатны.
Прэзентацыя марожанага Полацкага малочнага камбіната.
Дзіцячы музей
17.00 — Прэзентацыя відэафільма «Вайна, прырода, чалавек».
17.30 — Канцэрт хора ветэранаў «Вы ў памяці нашай навекі жывыя»
Прыродна-экалагічны музей
18.00 — Адкрыццё выстаўкі жывапісу Андрэя і Ніны Гаргоц (Латвія, Краслава)
Мастацкая галерэя
18.00, 19.00, 20.00 — Экскурсіі з элементамі тэатралізацыі «Ажываюць старонкі гісторыі».
Краязнаўчы музей
19.00–21.00 — Гістарычныя мініяцюры ў выкананні народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз».
Музей беларускага кнігадрукавання
21.30 — Канцэрт арганнай музыкі «Музычны феерверк» з удзелам камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».
Сафійскі сабор
Выстаўкі:
«Народнае адзенне Віцебшчыны»
Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я
«Свет дзіцячай кнігі»
Музей беларускага кнігадрукавання
Творы навучэнцаў мастацкіх школ г. Полацка і г. Наваполацка
Мастацкая галерэя
«Полацк — маё натхненне» — фотавыстаўка А. Болдышава
Прыродна-экалагічны музей
З 17.00 да 22.00 кошт уваходнага білета ў музеі зніжаны на 50% для дарослых, на 60 % — для дзяцей.
Кошт білета на вячэрні канцэрт арганнай музыкі — 7 500 руб.