25 сакавіка а 11 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае на майстар-клас па набіванцы ўзораў на ільняной торбачцы, якая стане вашым унікальным і непаўторным аксесуарам на працягу вясны і лета!
Пакуль вясна не цешыць нас расліннымі матывамі ў наваколлі, хто забараняе сабрацца разам і стварыць іх самім?
Набіванка - спосаб аздаблення тканіны ўзорам з дапамогай дошкі-клішэ з рэльефным малюнкам, від народна-дэкаратыўнага мастацтва, які вядомы на тэрыторыі Беларусі з даўніх часоў.
Падчас майстар-класа, што правядзе Ганна Шчука, вы зможаце даведацца пра:
- некаторыя цікавосткі з гісторыі беларускай набіванкі
- розныя спосабы нанясення малюнкаў штампамі
- рэгіянальныя асаблівасці набіванай тканіны
- сучасныя спосабы выкарыстання тэхнікі набіванкі ў мастацтве і побыце
І, вядома ж, торбачку, зробленую ўласнаруч, вы зможаце забраць з сабой!
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс па тэлефоне.
Кошт: 7 рублёў
Тэлефон для даведак: 42-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Войкава, 1