30 ліпеня 2022 г. на базе дзяржаўнай ўстановы «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» пройдзе свята-конкурс майстроў ганчарства «Гліняны звон».
Мэтамі свята-конкурсу з’яўляюцца:
- папулярызацыя традыцый народнай беларускай керамікі;
- дэманстрацыя творчага патэнцыялу сучаснай мастацка-рамесніцкай культуры ганчарства;
- павышэнне сацыяльнага і творчага статусу майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
- заахвочванне дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі.
Запрашаем наведаць свята!