Літаратурны музей Максіма Багдановіча
запрашае на творчы вечар Алесі Сівохінай
"Прычаканае"
17 мая 2023, а 19-й гадзіне
Калі чалавека параўноўваць з кветкай, то самая адпаведная для гэтага пара – вясновая. У першыя адліжныя месяцы нешта пачынае напаўняць нас прыемнай трывогай – усё прыроднае ўнутры чалавека адгукаецца на першыя цёплыя промні.
Мы нараджаемся наноў, распраўляем пялёсткі, напаўняем сэрца надзеяй на лепшае, а песня гатовая сама сарвацца з вуснаў.
Паэзія, спевы, утульная атмасфера – усё гэта чакае вас на творчым вечары-сустрэчы са спявачкай, рэжысёрам Народнага літаратурнага тэатра "Жывое слова" і добрым сябрам нашага музея Алесяй Сівохінай. Сустрэчы, якую мы так доўга чакалі…
Кошт – 10 руб.
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 17 355 22 95, + 375 17 363 07 61