АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ
НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
КАРЭЛІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Праводзяць
XІІ Карэліцкія краязнаўчыя чытанні:
«ШТОДЗЁННАСЦЬ ЖЫХАРОЎ КАРЭЛІЧСКАГА РЭГІЁНА X–XX cтст.»
- Карэлічы і ваколіца паводле археалагічных крыніц;
- жыхары Карэліччыны ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
- Карэлічы ў XIX – XX стагоддзях;
- насельніцтва Карэліччына ў віхурах войн і рэвалюцый, пасляваеннае адраджэнне і развіццё;
- культурная спадчына Карэліччыны (архітэктура, мастацтва, асвета, літаратура, этнаграфія і інш.);
- сацыяльная прастора Карэліччыны (сацыяльныя і маёмасныя группы, іх узаемаадносіны, роля ў гісторыі краю);
- сельская гаспадарка, рамяство, гандаль, вытворчасць, шляхі зносін у гісторыі краю;
- славутыя імёны Карэліччыны.
Час правядзення канферэнцыі 10 лістапада 2017 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 кастрычніка 2017 г.
У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, е-mail.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 10 кастрычніка 2017 г.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: аб’ём – не болей за 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: dounar_zagor@ mail.ru
Кантакты:
220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Тэл. (017) 284-14-09, факс (017) 284-18-70.
Доўнар Аляксандр Барысавіч,
е-mail: dounar_zagor@ mail.ru.
Харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі, праезд за кошт камандзіруючага боку.