Цікавы музейны прадмет. Гузік напалеонаўскай арміі

Форменны гузік французскай арміі напалеонаўскай эпохі. Такія гузікі насілі стральцы кагорты першага прызыву ў армію Нацыянальнай гвардыі Францыі, або па-французску: Fusiliers des Cohortes, Premier Ban, Garde Nationale. Гэты дызайн быў створаны прыкладна ў 1812-1813 гадах і быў цалкам зменены ў 1815 годзе пасля паражэння Напалеона і «другой рэстаўрацыі» дынастыі Бурбонаў пры каралі Людовіку XVIII.

У цэнтры гузіка выява імперскага арла Ілі – сімвала Першай імперыі, і прыкмета таго, што ўладальнік гузікаў з Garde Nationale (нацыянальнай гвардыі).

Як такі гузік трапіў у Наваградак? Усё вельмі проста! Справа ў тым, што летам 1812, падчас свайго ваеннага паходу ў Наваградку прыпынялася напалеонаўскае войска разам з каралём Вестфальскім Геранімам Банапартам, братам Напалеона Банапарта. Вось Вам і французы ў Наваградку. Трэба яшчэ дадаць, што ў гэты час у горадзе быў утвораны 19 уланскі полк, які налічваў 1500 мясцовых мужчын.

711