Захоўваючы традыцыі беларускага народа

У Краязнаўчым музеі Полацка на працягу 2-х тыдняў праходзілі музейна-педагагічныя заняткі «Запрашаем у госці! ці Традыцыйная ежа беларусаў». Для навучэнцаў 3-х класаў навуковыя супрацоўнікі падрыхтавалі цікавае апавяданне аб тым, што звычайна рыхтавалі гаспадыні для сваіх родных, якія для гэтага выкарыстоўвалі прадукты, чым любілі частаваць гасцей дома. Для многіх дзяцей было адкрыццём, як атрымліваюць пярлоўку і для чаго патрэбна кісялёўка, чым сыраватка адрозніваецца ад сырадоя. Музейны інтэр'ер сялянскай хаты з яе «гаспадыняй» дапамаглі юным даследчыкам мінулага акунуцца ў свет традыцыйнай беларускай культуры.

741