Карысная экскурсія

КАРЫСНАЯ ЭКСКУРСІЯ.

Вучням 9"А" класа СШ№7 г. Навагрудка пашчасціла жыць і вучыцца ў багатым на таленты, прыгожым і маляўнічым куточку нашай Радзімы. З Навагрудчынай звязаны лёсы многіх славутых суайчыннікаў , што праславілі сваёй творчасцю наш край. 

Каб больш грунтоўна даведацца пра аднаго з іх--сусветна вядомага паэта--школьнікі наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча.

Дзверы ім гасцінна адчыніла і запрасіла на правах гаспадыні дырэктар музея Вікторыя Станіслаўна. Яна правяла вучняў па ўтульных пакойчыках музея,дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады паэта, пазнаёміла з цікавымі малавядомымі фактамі яго біяграфіі, расказала чароўную легенду, звязаную з нараджэннем Адама Міцкевіча.

Чытаць далей - https://vk.com/wall-15924475_8797 

749