Помнікі Міцкевічу ў свеце — Варшава, палац культуры і навукі

Гранітны помнік Адаму Міцкевічу ўстаноўлены ля Палаца культуры і навукі, урачыстае адкрыццё якога адбылося 22 ліпеня 1955 года. Палац пабудаваны ў самым сэрцы Варшавы як "падарунак савецкіх народаў польскаму народу".

Ён мае 46 паверхаў, у тым ліку два падземныя, вышыня - 237 м да вяршыні кранштэйна антэны на шпілі. Савецкія будаўнікі ўзвялі яго за 1175 дзён, г.зн. за тры гады. Яго архітэктарам быў Леў Руднеў, аўтар маскоўскіх гмахаў.

Палац налічвае 3288 памяшканняў агульнай плошчай 123000 кв.м, у тым ліку Кангрэс-хол, кінатэатры, кафэ, рэстараны, музеі (Тэхніка, Эвалюцыя) і тэатры (Драматычны, Лялечны, Студыйны, 6-ты паверх). Тут размешчаны штаб-кватэра Польскай акадэміі навук, Collegium Civitas, Цэнтральная камісія па ступенях і званнях і Палац моладзі. Тут арганізуюцца шматлікія выставы і кірмашы.

 Пасля адкрыцця будынка прэса пісала: «Калі б дзіця нарадзілася і, не выходзячы з Палаца, кожную ноч спала б у іншым пакоі, яно б пакінула будынак у 22 гады».

https://kultura.onet.pl/sztuka/palac-kultury-i-nauki-w-warszawie-65-lat-...

https://zalajkowane.pl/palac-kultury-i-nauki-w-warszawie-ciekawostki/

618