У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ІІІ-я Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»

28 лютага 2022 г. у “Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры” адбылася ІІІ-я Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 60 заявак вучняў
VІІI-XІ класаў з Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ. Канферэнцыя праходзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

Лаўрэатамі ў краязнаўчай секцыі сталі:

Звяруга Яўген – І месца;

Лозка Дар’я – ІІ месца;

Мыцько Дар’я – ІІІ месца.

 

Лаўрэаты літаратуразнаўчай секцыі сярод вучняў 8-9 класаў:

Кулікова Варвара – І месца;

Магілёўцава Соф’я – ІІ месца;

Канапацкая Дарына – ІІІ месца.

 

Лаўрэаты літаратуразнаўчай секцыі сярод вучняў 10-11 класаў:

Матвейчук Ульяна – І месца;

Французава Ганна – ІІ месца;

Фінке Дар’я – ІІ месца;

Осіпаў Аляксей – ІІІ месца;

Зубрыцкая Ганна – ІІІ месца.

 

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў з выдатным завяршэннем працы і жадаем поспехаў у будучых даследаваннях!

644